Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  2. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  3. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  6. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  7. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  8. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  9. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  10. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  11. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  12. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка сабраў усе наратывы Крамля, але пры гэтым прымудрыўся заблытацца. Так пракаментавалі «Люстэрку» заявы Лукашэнкі падчас звароту да народа і парламента дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны. Не вераць украінскія народныя дэпутаты і ў шчырасць прапановаў пра спыненне баявых дзеянняў.

Фото: sluga-narodu.com
Аляксандр Меражко. Фото: sluga-narodu.com

— Мінскі дыктатар проста сабраў у кучу ўсе асноўныя наратывы расійскай прапаганды. Прычым нават у гэтым зусім заблытаўся. Так, напрыклад, акупацыю і спробу анексіі Крыма Расіяй Лукашэнка спрабуе апраўдаць міфічнай пагрозай бяспецы Расіі, хоць крамлёўскі дыктатар і ягоная прапаганда агучвалі хлуслівае сцверджанне пра нібыта права на самавызначэнне «народа Крыма», — заявіў кіраўнік Камітэта Вярхоўнай рады Украіны па замежнай палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандр Меражко.

Меражко таксама назваў ілжывымі заявы Лукашэнкі пра тое, што Украіна забараняла рускую мову і прапаноўвала NATO размясціць вайсковыя базы на сваёй тэрыторыі. Дэпутат адзначыў, што гэта супярэчыць Канстытуцыі Украіны.

— То-бок кожны тэзіс Лукашэнкі — хлуслівы. Ён перайшоў да бессаромнай і хлуслівай апалогіі злачынстваў расійскага тэрарыстычнага рэжыму, — лічыць Меражко.

«Кажа тое, што хоча пачуць Пуцін»

Украинский депутат Алексей Гончаренко. Фото: Instagram / @oleksiihoncharenko/
Украінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка. Фота: Instagram / @oleksiihoncharenko/

Дэпутат Вярхоўнай рады Аляксей Ганчарэнка сказаў, што не верыць у шчырасць жадання Мінска дабівацца спынення баявых дзеянняў, і вось чаму:

— Лукашэнка, як звычайна, выконвае сваю ролю — кажа тое, што хоча [пачуць] Пуцін. Ён цалкам падкантрольны Пуціну, якія марыць замарозіць [сітуацыю], бо ён выматаўся і хоча цяпер спыніцца, каб перагрупавацца, пераўзброіцца. Менавіта гэта і агучвае Лукашэнка.

Пры гэтым, звяртае ўвагу ўкраінскі дэпутат, Лукашэнка тут жа заяўляе пра гатоўнасць выступіць у якасці ядзернага плацдарма Расіі.

— Лукашэнка — гэта проста блазан пры двары імператара Пуціна (як ён сябе адчувае), — заявіў «Люстэрку» Аляксей Ганчарэнка.

Аляксандр Лукашэнка падчас сённяшняга выступу паўтарыў крамлёўскія наратывы пра тое, што першапрычынай цяперашніх падзей ва Украіне стаў «дзяржаўны пераварот» (так услед за Пуціным ён назваў Майдан 2014 года). Заявіў, што пасля гэтага Украіна загразла ў карупцыі і галечы, у краіне пачалі забараняць рускую мову і «знішчаць усё звязанае з перыядам Савецкага Саюза, гераічнага мінулага», а «знешнепалітычным трэндам ва Украіне стала ўступленне ў NATO і прапанова Паўночнаатлантычнага блоку размясціць яго вайсковыя базы на тэрыторыі краіны». «Улічваючы надзвычайную пагрозу бяспецы, Расійская Федэрацыя вымушаная была пайсці на надзвычайныя захады», — практычна словамі Пуціна апраўдаў Лукашэнка спачатку анексію Крыма, а потым і агрэсію ў дачыненні да суверэннай дзяржавы. У развязванні вайны ён прадказальна абвінаваціў ЗША і іх «сатэліты».