Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  2. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  3. СМИ: США потребовали от Украины отозвать резолюцию в ООН с осуждением российского вторжения
  4. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  5. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  6. Душил, насиловал и убивал, срезая с жертв нижнее белье. Рассказываем о маньяке из Гродно, которого упустили в Беларуси
  7. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
Читать по-русски


У Літве 16 лютага адзначаюць Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы. З дзяржаўным святам літоўцаў павіншавалі Аляксандр Лукашэнка, лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская і прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк. Ва ўсіх палітыкаў віншаванні атрымаліся вельмі рознымі, але нібыта больш пра Беларусь, чым пра Літву.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Аляксандр Лукашэнка, як звычайна ў выпадку з «непрыязнымі» краінамі, адрасаваў віншаванне народу, а не прэзідэнту або ўраду Літвы.

— Беларусы заўсёды былі нацэленыя на мірнае і прыязнае суіснаванне. Шматвяковае суседства стварыла паміж нашымі народамі непарыўныя сувязі, падмуркам якіх з’яўляюцца сумесныя сем'і, шчырае сяброўства, агульны бізнес, памяць, гісторыя, — гаворыцца ў публікацыі яго прэс-службы.

Зрэшты, літоўскія ўлады ён таксама не абышоў увагай, але віншаваць іх не стаў, затое абвінаваціў у «беспаспяховых спробах» змяніць «выбраную беларускім народам уладу», а таксама «неабгрунтавана варожай і ілжывай палітыцы ў дачыненні да нашай краіны».

Нягледзячы на ўсё гэта, «Беларусь была і застаецца адкрытай для жыхароў Літвы, настроенай на супрацоўніцтва і дыялог», заявіў Лукашэнка.

Доказам гэтага ён назваў падаўжэнне на 2023 год бязвізавага ўезду для грамадзян Літвы, таму што «і літоўскі народ падзяляе жаданне жыць у згодзе з беларусамі». Сваёй ранейшай заявы пра літоўцаў, што рвуцца ў Беларусь па муку, грэчку і соль, ён паўтараць не стаў.

На заканчэнне Лукашэнка пажадаў літоўцам «хутчэйшага аднаўлення дзяржаўнага палітычнага і эканамічнага курсу, які адпавядаў бы сапраўдным інтарэсам літоўскага народа», а таксама «міру, спакою і дабрабыту».

Святлана Ціханоўская ў сваім віншаванні адзначыла ўклад літоўцаў у барацьбу за незалежнасць Беларусі:

— Сардэчна віншую народ Літвы з Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы. Я ўдзячная за моцнае сяброўства, якое аб’ядноўвае беларусаў і літоўцаў. Мы ніколі не забудзем, як вы падтрымалі нашую барацьбу за свабоду і незалежнасць, — напісала яна ў твітары на англійскай мове.

А вось Зянон Пазняк апублікаваў наступнае віншаванне, адрасаванае літоўцам і літоўскаму сейму:

— Цяпер, калі расейскі агрэсар пры здрадзе Лукашэнкі акупаваў Беларусь, напаў на Украіну і рэальна пагражае ўсёй Усходняй Эўропе, салідарнасьць паміж нашымі народамі, як і ў 90-х гадах, павінна быць грунтам для супраціву супраць агрэсіі Масквы, гарантыяй незалежнасьці, дэмакратыі і свабоды. Вітаем Незалежнасьць Літоўскай Рэспублікі! Віншуем з Днём Незалежнасьці!

Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы — дзяржаўнае свята ў Літве, адзначаецца 16 лютага. У гэты дзень у 1918 годзе ў краіне быў падпісаны Акт аб незалежнасці Літвы, які абвясціў аднаўленне незалежнай дэмакратычнай Літоўскай дзяржавы.

У 1940 годзе камуністы забаранілі святкаваць 16 лютага ў Літве — за гэта пагражалі рэпрэсіі. У 1990 годзе дата была абвешчаная дзяржаўным святам.