Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  2. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  3. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  6. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  7. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  8. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  9. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  10. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  11. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  12. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
Читать по-русски


Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МОМ), якая ўваходзіць у структуру ААН, апублікавала вынікі другога раўнда сацыялагічнага даследавання пра ўцекачоў у Беларусі з фокусам на людзей, што ўцяклі ад вайны ва Украіне, іх патрэбы, намеры і праблемы. Выявілася, што большасць адчувае недахоп сродкаў на пражыванне, недахоп прадуктаў, адзення, прадметаў гігіены, пры гэтым гуманітарную дапамогу атрымлівала толькі палова.

Беженцы на вокзале в Украине, март 2022 года. Фото: Reuters
Уцекачы на вакзале ва Украіне. Фота: Reuters

Для даследавання эксперты ААН у каардынацыі з Чырвоным Крыжам і МУС правялі 805 інтэрв'ю з уцекачамі па ўсёй краіне з 1 верасня па 30 лістапада. З іх 97% (778 чалавек) былі ўкраінцамі. Больш за ўсё інтэрв'ю правялі ў памежных Брэсцкай (39%) і Гомельскай (16%) абласцях. Гутаркі з удзельнікамі апытання праводзіліся ў офісах МОМ, Чырвонага Крыжа, па месцы пражывання, на вакзалах, а часам — і ў ізалятарах часовага ўтрымання.

Адкуль прыязджаюць

Як адзначаецца ў справаздачы, з пачатку вайны і да 16 снежня 2022 года ў Беларусь, паводле звестак Дзяржпамежкамітэта, заехалі 70 935 украінцаў. Пасля 24 лютага межы з Украінай былі закрытыя, памежныя пункты не працавалі ў звычайным рэжыме, таму многія траплялі ў Беларусь праз суседнія краіны. Сярод апытаных украінцаў 44% заехалі з Расіі (палова з іх — жыхары Данецкай і Луганскай абласцей, а траціна збіраецца далей ехаць у Польшчу), 28% прыехалі з Польшчы, 25% — з Украіны, 2% — з Літвы.

Па паходжанні большасць украінцаў — жыхары ўсходніх абласцей. У пяцёрку ўвайшлі Данецкая вобласць (28%), Харкаўская (17%), Луганская (14%), Херсонская (7%), горад Кіеў і Кіеўская вобласць (6%). Толькі крыху менш за чвэрць (22,5%) раней жылана вёсцы, астатнія — гараджане.

Хто прыязджае

Сярод рэспандэнтаў з Украіны жанчын аказалася 66%, мужчын — 34%. Сярэдні ўзрост уцекачоў склаў 48 гадоў, найстарэйшаму было 95 гадоў. Больш чым палова (56%) прыехала з дзецьмі, усяго разам з апытанымі 778 дарослымі ў Беларусь прыбыло амаль паўтысячы дзяцей. Столькі ж, 56%, сказалі, што прыехалі як мінімум з адным пажылым чалавекам (старэйшым за 60 гадоў), 26% прывезлі з сабой людзей з сур’ёзнымі захворваннямі, 11% — людзей з інваліднасцю.

30% аказаліся пенсіянерамі, 47% да ад’езду мелі працу, большасць працавала юрыстамі, дактарамі, настаўнікамі, спецыялістамі ў сферы продажаў, а таксама слесарамі і цеслярамі. Беспрацоўнымі дома былі толькі 6%. У 34% бежанцаў ёсць вышэйшая адукацыя, у яшчэ 35% — прафесійная. На момант апытання працу ў Беларусі знайшлі толькі 7,5% рэспандэнтаў, яшчэ 33% былі ў актыўным пошуку, а 20% адзначылі, што не збіраюцца шукаць працу ў Беларусі.

Што збіраюцца рабіць далей

Апытаныя ў асноўным знаходзіліся ў нашай краіне нядаўна: 42% заехалі ў верасні-кастрычніку, яшчэ 13% — у жніўні. На момант інтэрв'ю 44% былі ў Беларусі менш за 15 дзён, яшчэ 32% — менш за два месяцы. Многія спыніліся ў Беларусі ў сваіх сваякоў (40%), яшчэ 10% — у сяброў, 21% апытаных жыў у арэндным жыллі. Астатнія на момант апытання, мабыць, не мелі месца пражывання.

Заставацца ў Беларусі хочуць далёка не ўсе ўцекачы з Украіны — пра такі намер паведамілі 68% украінцаў. Для большасці (61%) прычынай стала наяўнасць сваякоў. Але многія збіраюцца ехаць з Беларусі далей — у Расію (36%), Польшчу (33%), Германію (13%) і Чэхію (3%). Прычына для большасці (68%) тая ж: у тых краінах жывуць родныя.

Усім рэспандэнтам задалі пытанне, ці хочуць яны вяртацца ва Украіну. Больш чым палова (53%) яшчэ не вырашыла гэта для сябе ці не захацела адказваць. Пра намер вярнуцца дадому, калі стане бяспечна, выразна заявіў толькі 21% апытаных. А 26% сказалі, што не збіраюцца вяртацца ва Украіну наогул.

Пры гэтым тыя, хто хоча вярнуцца на радзіму, растлумачылі, што ў іх там жыллё, сваякі, якія маюць патрэбу ў доглядзе, у іх горадзе палепшылася сітуацыя. Аднак яны адзначылі, што для вяртання дадому ім спатрэбіцца дапамога з грашыма (49%), транспартам (17%), інфармацыяй (13%) і дакументамі (6%). Толькі 14% сказалі, што ім не патрэбная дапамога, каб вярнуцца дадому.

З тых, хто вырашыў пакуль заставацца ў Беларусі, 24% сказалі, што вернуцца ва Украіну, як толькі стане бяспечна, 11% разлічваюць пажыць у Беларусі паўгода-год, а 27% не ведаюць, як доўга будуць заставацца. Толькі 38% думаюць жыць у нашай краіне больш за год. Заставацца людзі збіраюцца ў тых жа месцах, дзе ўжо знаходзяцца: больш за ўсё плануюць жыць у Гомельскай вобласці (24%), Мінску (16%), Мінскай (14%) і Брэсцкай (12%) абласцях.

Як адзначаюць эксперты ААН, вынікі апытання дазваляюць зрабіць выснову, што на тых тэрыторыях Беларусі, дзе яно праводзілася, жыве каля 9 тысяч грамадзян Украіны — уцекачоў ад вайны.

Цяжкасці ўкраінскіх уцекачоў у Беларусі

Па статус дадатковай абароны (ён дае часовае права на пражыванне, працаўладкаванне і медабслугоўванне) звярнуліся 40% уцекачоў з Украіны, яшчэ 27% на момант інтэрв'ю збіраліся гэта зрабіць, а 29% не мелі такога намеру.

Многія рэспандэнты (57%) паведамілі, што ў Беларусі іх галоўная праблема — недахоп грошай, яшчэ 11% адзначылі складанасці з працаўладкаваннем, 10% — з пошукам жылля. Толькі 28,5% сказалі, што ім хапае сродкаў на пражыванне ў Беларусі, а 50,5% сказалі, што сродкаў недастаткова. Праблемай была і адсутнасць доступу да рахункаў. 72% удзельнікаў апытання не змаглі зняць свае грошы або правесці плацяжы з дапамогай украінскіх картак у Беларусі.

Адпаведна, галоўнай патрэбай украінскіх уцекачоў у Беларусі стала фінансавая падтрымка — яе адзначылі 82% рэспандэнтаў. Таксама 78% сказалі, што маюць патрэбу ў прадуктах харчавання, 68% — у прадметах гігіены і санітарных сродках, 45% — у вопратцы і абутку, 31% — у працаўладкаванні. 30% паведамілі пра патрэбу ў таварах для дома, 26% — у медпаслугах, 25% — у леках. 13% адзначылі, што маюць патрэбу ў жыллі на працяглы тэрмін і транспарце, 10% — у дапамозе з дакументамі і юрыдычных, консульскіх паслугах. Перад зімой 66% адчувалі патрэбу ў цёплай вопратцы, 53% — у цёплым абутку.

Пры гэтым сярод апытаных толькі 51% атрымаў у Беларусі якую-кольвек гуманітарную дапамогу: у асноўным прадукты, сродкі гігіены, адзенне і абутак.

А што ўцекачы з іншых краін?

Сярод апытаных экспертамі ААН было 27 грамадзян трэціх краін: у асноўным Гвінеі, Егіпта, Афганістана, Кубы, Емена, Нігерыі, Пакістана. Большасць (59%) прыехала праз Расію, 30% прыляцелі ў Беларусь самалётам. 70% былі мужчынамі, 63 — ва ўзросце 19−39 гадоў, 56% прыехалі са сваякамі, з іх 27% — з дзецьмі. У 22% апытаных пры сабе не было ніякіх дакументаў.

Эксперты ААН, грунтуючыся на атрыманых падчас інтэрв'ю звестак, робяць выснову, што ў Беларусі знаходзіцца каля 1350 такіх уцекачоў з трэціх краін.

Яны таксама маюць патрэбу ў дапамозе. 74% сказалі, што ў іх няма сродкаў або крыніцы даходу, каб аплачваць пражыванне ў Беларусі. Сярод патрэбаў уцекачы адзначалі сродкі гігіены (89%), грошы (70%), прадукты (70%), адзенне і абутак (63%), працаўладкаванне (56%), лекі (44%). 81% адзначыў, што мае патрэбу ў цёплай вопратцы. Сярод ключавых цяжкасцяў у Беларусі ўцекачы з трэціх краін адзначылі, акрамя недахопу грошай, таксама моўны бар’ер (52%), працаўладкаванне (33%) і пошук пастаяннага жылля (19%), легалізацыю (15%).

Застацца ў Беларусі з гэтых уцекачоў хочуць 56%, а астатнія збіраюцца ехаць далей. З іх 45% збіраюцца ў Германію. 26% хочуць вярнуцца ў свае родныя краіны, калі там будзе бяспечна, а 30% не хочуць вяртацца, астатнія не далі адказу на пытанне.