Аляксандр Лукашэнка на палях саміту ЕАЭС у Бішкеку расказаў, што галоўнае ў цане на расійскі газ і ці задавальняе яна Беларусь, перадае БЕЛТА.
— Пытанне не ў тым, якія цэны ў нас. Пытанне, калі ўжо мы пайшлі на глыбокую кааперацыю з Расіяй (якраз прычына гэтаму і шаленства ў свеце, і войны, і пандэмія, і іншае), у тым, каб пры нашай цеснай інтэграцыі для суб’ектаў гаспадарання былі роўныя магчымасці, — заявіў Лукашэнка.
Ён прывёў прыклад з цяплічнай гаспадаркай, дзе вельмі вялікая ўдзельная вага энергарэсурсаў у кошцепрадукцыі:
— Калі вы атрымліваеце па 60 або 80 даляраў, а мы на мяжы атрымліваем 120 даляраў, напрыклад газ, ну якія тут роўныя ўмовы. Я не змагу свой тавар прадаць у вас на рынку. А калі і магу, то мне трэба зарплаты зрэзаць і іншае-астатняе, каб канкураваць у цане. (…) Таму галоўнае — роўныя ўмовы. Хай газ будзе і 1600 даляраў, як у Еўропе, не дай бог, вядома. Але роўна ў Расіі і Беларусі. Вось гэта для нас важны элемент. Ну, мы дамовімся (па цэнах на газ. — Заўв. рэд), — падкрэсліў Лукашэнка.
Ён нагадаў, што дамовіўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным найбліжэйшым часам сустрэцца па эканамічных праблемах.
— Абмеркаваць пытанні бяспекі, але галоўнае — эканамічныя праблемы. Мы там будзем абмяркоўваць гэтую праблему па энерганосьбітах, — сказаў ён.
Лукашэнка нагадаў, што ў 2025 годзе партнёры ў ЕАЭС павінныя выйсці на адзіныя энергетычныя рынкі, уключаючы газ.
— Ну і дамовіліся, што мы будзем спакойна ісці, на большае не здольныя. І не толькі Расія, як аказваецца, не гатовая да такіх рэзкіх рухаў, але практычна ўсе краіны, якія сёння здабываюць або купляюць, да прыкладу, газ. Таму дамовіліся, што ў двухбаковым фармаце (на дадзеным этапе будуць вырашаць адпаведныя пытанні. — Заўв. рэд.). Дамовіліся, бо з 2025 года рынак будзе працаваць: давайце не будзем адно аднаго тут раздзіраць, а на двухбаковай аснове ўрэгулюем гэтае пытанне. На вузкім складзе (паседжання Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. — Прыма. рэд.) мы пра гэта дамовіліся, — расказаў Лукашэнка.