У 2023 годзе беларусы будуць працаваць 2011 гадзін пры пяцідзённым рабочым тыдні (сёлета — 2037 гадзін), а пры «шасцідзёнцы» — 2014 гадзін (сёлета — 2038). Гэта прадугледжваецца пастановай Мінпрацы аб усталяванні разліковай нормы працоўнага часу на 2023 год.
«Пры гэтым разліковая норма працоўнага часу на 2023 год усталёўваецца зыходзячы з поўнай нормы працягласці працоўнага часу 40 гадзін на тыдзень (артыкул 112 Працоўнага кодэкса)», — удакладняюць у ведамстве.
У Мінпрацы тлумачаць, што зрабілі гэтыя разлікі для пяцідзённага працоўнага тыдня зыходзячы з працягласці штодзённай працы ў працоўныя дні 8 гадзін, а ў працоўныя дні, якія непасрэдна папярэднічаюць святочным дням, — 7 гадзін.
«Для шасцідзённага працоўнага тыдня — зыходзячы з працягласці штодзённай працы ў працоўныя дні з панядзелка па пятніцу 7 гадзін, у суботу — 5 гадзін, а ў працоўныя дні, якія непасрэдна папярэднічаюць святочным дням, — 6 і 4 гадзіны адпаведна», — дадаюць у ведамстве.