Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  2. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  3. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  6. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  7. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  8. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  9. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  10. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  11. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  12. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У Беларусі замест McDonald’s будзе працаваць расійская сетка «Вкусно — и точка». Расказваем, калі ў нашую краіну прыйшоў амерыканскі фастфуд, як развіваўся, каму належыць.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Што здарылася

Беларуская сетка пунктаў харчавання «МакДональдс» памяняе назву і будзе працаваць пад расійскім брэндам «Вкусно — и точка». Гэта можа азначаць, што альбо амерыканская кампанія фастфуду вырашыла сысці не толькі з расійскага, але і з беларускага рынку, альбо ўладальнік франшызы ў Беларусі сам вырашыў адмовіцца ад яе.

«Вкусно — и точка» падпісвае франчайзінгавую дамову з беларускай кампаніяй «КСБ Виктори Рестораны». Расійская кампанія «завяршае працэдуру перадачы выключных правоў па дамове франчайзінгу беларускай сетцы прадпрыемстваў хуткага абслугоўвання пад кіраўніцтвам «КСБ Виктори Рестораны», гаворыцца на яе сайце. Пры гэтым цяпер не вядома, да прыкладу, прадаў былы ўладальнік свой бізнес расіянам або яны сталі партнёрамі.

Кампанія пачне працу пад новым брэндам праз некалькіх тыдняў «пасля таго, як будуць завершаныя ўсе неабходныя юрыдычныя працэдуры і вырашаныя арганізацыйныя пытанні».

Калі McDonald’s прыйшоў у Беларусь

Першыя рэстараны McDonald’s адкрыліся ў Мінску ў канцы 1996 года. Беларусь стала сотай краінай, дзе запрацавалі рэстараны хуткага харчавання гэтай сеткі. Цяпер у нашай краіне працуе 25 пунктаў у Мінску і абласных цэнтрах, у якіх занята каля 2 тысяч чалавек. За год у Беларусі налічваецца 10 мільёнаў наведванняў «МакДональдс».

«Кожны рэстаран сеткі — гэта больш за 5 млн беларускіх рублёў непасрэдных замежных інвестыцый і не менш за 100 новых працоўных месцаў», — паведамлялася раней на сайце сеткі.

Вядома, што пастаўшчыкамі прадуктаў для сеткі рэстаранаў былі «Салігорская птушкафабрыка» (мытыя і дэзінфікаваныя яйкі), «Данон-Бел» і «Савушкін прадукт» (малако і алей).

Каму належыць гэты бізнес

Уладальнікам франшызы ў Беларусі быў сваяк экс-прэзідэнта Казахстана Кайрат Баранбаеў. Гэта бацька Алімы Баранбаевай, былой нявесткі дачкі экс-прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева — Дарыгі Назарбаевай.

«Ён вельмі ўплывовы чалавек у Казахстане. У добрых стасунках і з некаторымі беларускімі алігархамі», — паведамляў раней TUT.BY са спасылкай на сваю крыніцу.

На радзіме Баранбаеў уваходзіць у топ самых багатых і ўплывовых бізнесоўцаў.

Паводле дадзеных на мінулы год, Кайрат Баранбаеў быў пакупніком франшызы McDonald’s у Казахстане, некалькіх рэгіёнах Расіі і Беларусі, валодаў «Кампаніяй па кіраванні актывамі «Алмалы», «Казахстанскай нафтахімічнай кампаніі «Кемікал», «Алекса», а таксама доляй у «Phystech II», праз «Холдынгавую кампанію «КазТурбаРамонт»», якая яму належыць, — піша Forbes.

Кайрат Боранбаев. Фото: fckairat.kz
Кайрат Баранбаеў. Фота: fckairat.kz

Баранбаеў спрабаваў купіць бізнес McDonald’s у Расіі, але яго абышоў новакузнецкі прадпрымальнік Аляксандр Говар.

У сакавіку гэтага года бізнесоўца затрымала агенцтва па фінансавым маніторынгу Казахстана па справе аб раскраданні сродкаў нацыянальнай кампаніі Qazaq Gaz (раней «КазТрансГаз») пры пастаўках газу. З таго моманту ён знаходзіцца пад арыштам. Службы Казахстана працягваюць следства па іншых падазрэннях у дачыненні да бізнесоўца.

Хто валодае брэндам, які прыходзіць на месца «МакДональдс»

«Вкусно — и точка» належыць расійскаму мільярдэру Аляксандру Говару, які купіў установы McDonald’s у Расіі сёлета і пачаў развіваць сваю сетку фастфуду.

Говар вядомы ў першую чаргу як бізнесовец у нафтавай галіне. З 2008 года ён з’яўляецца саўладальнікам нафтаперапрацоўчага завода і кампаніі «Нафтахімсэрвіс». Але гэта не адзіны яго бізнес. Ён валодае таксама гатэлем і прыватнымі клінікамі, а яшчэ кампаніяй, якая да пашырэння кіравала франшызай McDonald’s у некалькіх гарадах Сібіры.

Пасля пачатку вайны ва Украіне і сыходу ў сувязі з гэтым заходніх кампаній з расійскага рынку пачаў актыўна пашыраць свой бізнес. Акрамя таго, што пад яго крыло трапілі ўсе ўстановы McDonald’s, он набыў актывы фінскага вытворцы ўпакоўкі і аднаразовага посуду Huhtamaki.

Паводле звестак выдання The Bell, Говар мае сувязі ў партыі «Единая Россия». У 2007 годзе ён разам з дэпутатам ад гэтай партыі Сяргеем Няверавым заснаваў «Дабрачынны фонд падтрымкі альпінізму».

Як будуць працаваць пункты харчавання

Мяркуючы па ўсім, беларускія пункты грамадскага харчавання, дзе да зменаў працавалі рэстараны «МакДональдс», максімальна наблизяцца да стандартаў расійскай сеткі «Вкусно — и точка». Як гэта выглядае ў суседняй краіне, можна паглядзець тут.

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што з меню некаторых беларускіх рэстаранаў сеткі McDonald’s знік Біг Тэйсці.

Нам не ўдалося аператыўна звязацца з прэс-службай «Вкусно — и точка», бо сувязь магчымая толькі па электроннай пошце. Мы адправілі кампаніі свае пытанні пра тое, як будзе працаваць сетка, ці захавае яна арыенцір на пашырэнне беларускіх пастаўшчыкоў прадукцыі, ці будзе захаваны штат работнікаў. Як толькі мы атрымаем адказы (калі атрымаем), абавязкова іх апублікуем.