У Канадзе валацужны бультэр’ер залез у бярлог да дзікабраза, але нарваўся на адпор і сышоў з іголкамі па ўсёй мордзе. Сабаку выратавалі мясцовыя жыхары і ветэрынары, цяпер ён жыве ў прытулку, піша BILD.
У Канадзе двухгадовага стафардшырскага бультэр’ера Брута кінулі гаспадары. Ён пачаў блукаць па тэрыторыі індзейцаў ля горада Эдмантан. Сабакам авалодаў ці то голад, ці то жаданне пагуляцца: ён высачыў дзікабраза, залез да яго ў бярлог і паспрабаваў напасці. Той усадзіў у крыўдзіцеля ўвесь свой арсенал іголак.
Мясцовыя жыхары знайшлі Брута з шыпамі па ўсёй мордзе, пашчы і вачах. Яны выклікалі зааабаронцаў з арганізацыі Paws Up Program (PUP), тыя адвезлі небараку да ветэрынара. З морды дасталі каля 1500 іголак. Сем з іх захраслі ў левым воку сабакі, яго давялося выдаліць. Цяпер Брут жыве ў прытулку і чакае новых гаспадароў.
«Ён добра ладзіць з дзецьмі і іншымі сабакамі, хоць яго і трэба карміць асобна. Яго прязны хвост і ласкавы характар зробяць яго выдатным сябрам да любой сям'і», — расказалі ў PUP.