Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Похоже, что у Лукашенко внебрачных детей не меньше, чем законных. А как обстоят дела у его коллег-диктаторов?
  2. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  3. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  4. Лукашенко намекнул, кто останется работать в правительстве, а чьи кандидатуры «подлежат рассмотрению»
  5. Путина, похоже, не смущает идея дальнейшего затягивания войны. Эксперты привели доказательства
  6. У Расіі гучны скандал з пластычным хірургам з Беларусі — яе статусная пацыентка амаль аслепла пасля шэраговай аперацыі
  7. Эксперт рассказал, кто в Беларуси пострадает от отмены санкций против России. Об этом забеспокоился и Лукашенко
  8. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  9. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  10. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  11. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  12. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  13. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  14. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  15. «Крест Евфросинии Полоцкой, печать Изяслава». В Литве призвали запретить беларусам использовать «Погоню» и предложили выбрать иной символ
  16. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
Читать по-русски


IX кінафестываль «Паўночнае ззянне» пройдзе з 13 па 26 лістапада бясплатна анлайн і па квітках афлайн ў Вільні і Таліне. З 2020 года пільную ўвагу гледачоў акрамя міжнароднай праграмы прыцягвае Беларускі конкурс. Сёлета на працягу кінафестывалю фільмы Беларускага конкурсу будзе аглядаць міжнароднае журы, яно абярэ пераможцу. Упершыню за гісторыю кінафэсту пераможца Беларускага конкурсу атрымае грашовы прыз.

Гэта рэкламны матэрыял. Рэклама дапамагае нам працаваць і расказваць беларусам сапраўдныя навіны. Тэкст напісаны нашым партнёрам. Калі вы хочаце падтрымліваць незалежную беларускую журналістыку і прарэкламаваць свой прадукт — абавязкова напішыце нам.

Беларускі конкурс сёлета складаецца з 12 фільмаў, да якіх прыкладаюцца яшчэ два спецыяльныя паказы па-за конкурсам. Беларускія фільмы будзе ацэньваць міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі ўкраінская прадзюсарка Дар’я Бассель, беларускі рэжысёр Аляксей Палуян, дырэктар Еўрапейскага кінарынку Berlinale з Германіі Дэніс Ру.

Выява: «Паўночнае ззянне»
Выява: «Паўночнае ззянне»

Упершыню на «Паўночным ззянні» фільмы, якія адзначаць журы, атрымаюць грашовыя прызы. Прызавая падтрымка прадастаўляецца тэлеканалам «Настоящее время». Фільм, які заваюе Гран-пры, атрымае грашовы прыз у памеры 1200 долараў, а тая стужка, якой сябры журы прысудзяць Спецыяльны прыз, атрымае 800 долараў.

Чырвонай ніткай праз сабраныя ў конкурсе фільмы праходзіць рэфлексія, пераасэнсаванне падзей 2020 года ў Беларусі і непасрэдна галоўная тэма кінафэсту сёлета — адлегласць.

«КУЛ (Навіны з Беларусі)», 2023, Беларусь

Фільм паказваецца па-за конкурсам

14/11/23 — анлайн з 00.00 да 23.59 (даступны ў любым пункце свету)

Зін, які сабраў разам навэлы французскіх, рускіх, румынскіх, валійскіх, украінскіх і нямецкіх рэжысёраў, і, вядома, беларускіх аўтараў. У аснове кожнага фільма альманаха ляжаць адборныя беларускія навіны, праз якія стваральнікі з дапамогай падручных сродкаў спрабуюць пераасэнсаваць «самую містычную краіну Еўропы» — Беларусь. І ўсё гэта з лёгкай падачы выдатніка здымак кіно без бюджэту, сузаснавальніка кірунку «Беларускае скончанае кіно», рэжысёра Мікіты Лаўрэцкага. Чаго чакаць? Гісторыі пра тэлефонных злодзеяў, пра самы маленькі замак на свеце, тыкток-буслоў і процьму ахвяр эпідэміі дэпрэсіі.

«Радзіма», 2023, Швецыя, Украіна, Нарвегія

Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе

15/11/23, 18.15 — Талін, к/т Apollo Kino Solaris, 1. Saku saal

23/11/23, 17.30 — Вільнюс, к/т Skalvija

«Радзіма» — маштабны дакументальны фільм, які выходзіць далёка за межы краіны і аналізуе постсавецкі стан з пункту гледжання моладзі. З дапамогай асабістага і прафесійнага досведу рэжысёр Аляксандр Міхалковіч і рэжысёрка і журналістка Ганна Бадзяка падкрэсліваюць прычыны і наступствы шматгадовай «традыцыі» жорсткага цкавання, катаванняў і забойстваў як інструменту кантролю над беларускімі прызыўнікамі. Аўтары паказваюць неспакой сучаснай Беларусі праз непасрэдны досвед маці і навабранцаў, што пераплятаецца з жывымі галасамі іх папярэднікаў, узятымі з лістоў дадому.

«У жывым эфіры», 2022, Польшча

Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе

17/11/23, 16.45 — Талін, к/т Kino Sõprus

21/11/23 — анлайн з 00.00 да 23.59 (даступны толькі на тэрыторыі Беларусі)

Кароткаметражны фільм рэжысёркі Мары Тамковіч, натхнёны ўчынкам Кацярыны Андрэевай і Дар'і Чульцовай, расказвае гісторыю затрымання журналістак «Белсату» падчас іх стрыму з «Плошчы пераменаў» у 2020 годзе. Стужка ўжо неаднаразова была адзначаная ўзнагародамі на міжнародных кінафестывалях.

Папярэдні фільм рэжысёркі «Дачка» дасяжны ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK.

«Калыханка», 2023, Польшча, Саўдаўская Аравія

Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе

17/11/23, 16.45 — Талін, к/т Kino Sõprus

22/11/23 — анлайн з 00.00 да 23.59 (даступны ўсюды, акрамя тэрыторыі Беларусі)

Апісанне сюжэту «Калыханкі» можна змясціць у адзін сказ: аднойчы вечарам малады чалавек упадае ў дэпрэсіўны стан. Аднак, як гэта бывае ў анімацыйных фільмах, сюжэт не асноўнае. «Калыханка» — ненаратыўная мастацкая гісторыя, якая паказвае гледачу прыгажосць змрочных настрояў. Па словах аўтара, гэты твор «стаў своеасаблівай рэфлексіяй, якая дазваляе адпусціць эмоцыі ад усіх страшных падзей апошніх трох гадоў. Гісторыя пра змрочны момант душы, які канчаткова змяняе лёс чалавека».

«Усё добра. Я сплю», 2023, ЗША

Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе, але не прэтэндуе на грашовы прыз

17/11/23, 16.45 — Талін, к/т Kino Sõprus

25/11/23 — анлайн з 00.00 да 23.59 (даступны ў любым пункце свету)

Пасля падзей 2020 года «неабыякавыя» грамадзяне пачалі паведамляць у міліцыю пра выпадковых незнаёмцаў, сваіх калег, сяброў і нават сваякоў — тых, хто ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, або тых, хто проста публічна выказваў сваё меркаванне. Што падштурхнула гэтых людзей да такіх званкоў? Хто гэтыя людзі? Як яны жывуць сёння? Ананімны рэжысёр з Беларусі вырашыў паразмаўляць з імі і высветліць гэтыя пытанні ў дакументальным фільме «Усё добра. Я сплю».

«Ператрымка», 2022, Польшча

Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе

17/11/23, 16.45 — Талін, к/т Kino Sõprus

«Ператрымка» — адзін з эпізодаў серыяла «Працэсы», створанага тэлеканалам «Белсат». Па сюжэце «Ператрымкі», амапавец затрымлівае некалькі чалавек падчас антываеннай акцыі, але ў турме яму паведамляюць, што ў камерах больш няма месца. Яму нічога не застаецца, апрача як забраць вязняў адбываць 15 дзён арышту да сябе дадому. Гратэскная камедыя пра абсурднасць беларускай рэчаіснасці.

«Ястраб памерам з каня», 2022, Францыя

Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе

18/11/23 — анлайн з 00.00 да 23.59 (даступны ў любым пункце свету)

24/11/23, 17.30 — Вільнюс, к/т Skalvija

Гісторыя пра арніталагіню Лідзію, якая раней была Сяргеем. Яна дае прыватныя ўрокі біялогіі, працуе на кампанію, якая прадухіляе сутыкненні птушак з самалётамі, а паралельна будуе ў Шчарбінцы Чорны вігвам з «Твін Пікс». Рэжысёрка фільма Саша Кулак, аўтарка нашумелых «Саламанкі», «Хронікаў ртуці» і «Мары», суправаджае гледача голасам па дакументальным апавяданні да таго часу, пакуль сама не становіцца персанажам у гэтым унікальным кінематаграфічным досведзе.

«Чатыры колы далей ад цэнтра», 2023, Беларусь

Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе

18/11/23 — анлайн з 00.00 да 23.59 (даступны ў любым пункце свету)

24/11/23, 17.30 — Вільнюс, к/т Skalvija

Дакументальны партрэт мінскай мастачкі Марыны Капілавай у адсутнасці дыстанцыі. Чацвёра, якія асабіста ведаюць Марыну, паведамляюць, што яны думаюць пра яе. Гэтыя людзі і ёсць чатыры колы фільма — сябры, калегі ды суседка па двары. Фільм рэжысёркі Лены Ле дае магчымасць з аскепкаў меркаванняў сабраць сваё, цэлае. І ўспрыманне асобы гераіні з кожным кругам становіцца больш насычаным і шчыльным. А ўсё ў цэлым пакідае адчуванне захаплення ад таго, што такія цікавыя ўнікальныя асобы могуць жыць у пяці хвілінах ад цябе.

«Смеццевая галава», 2022, Беларусь

Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе

19/11/23 — анлайн з 00.00 да 23.59 (даступны ў любым пункце свету)

Меланхалічны індзі-хорар пра злую іронію лёсу і сілу жадання. Рэжысёр Юры Сямашка ў сваім ігравым фільме-прытчы расказвае гісторыю рэжысёра-пачаткоўца, які працуе зборшчыкам смецця. Аднойчы ён знаходзіць сярод смецця чароўную бутафорскую галаву і забірае яе дадому. Тым жа вечарам галава ажывае і прапануе Юру выканаць любое яго жаданне.

«Котка», 2023, Беларусь

Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе

19/11/23 — online з 00.00 да 23.59 (даступны ў любым пункце свету)

Ната Карнеева пасля анімацыйнага фільма Shirey Mara, які быў у праграме «Паўночнага ззяння» летась, працягвае даследаваць ужо ў ігравой кароткаметражнай стужцы страту каханага чалавека. Толькі ў гэты раз гэтая страта іншага роду — растанне. Разбітая разрывам з каханым, Ганна ў роспачы спальвае макет дома, прызначанага для іх абаіх, прытуляе ў сябе сляпога змучанага ката і спрабуе заглушыць боль страты наркатычным трыпам.

«Дзённік Анастасіі», 2022, Польшча

Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе

21/11/23 — анлайн з 00.00 да 23.59 (даступны ў любым пункце свету)

24/11/23, 17.30 — Вільнюс, к/т Skalvija

Дакументальная споведзь беларускай мастачкі Анастасіі Рыдлеўскай. У сваіх яркіх працах яна закранае важныя тэмы, пра якія мала гавораць: ментальнае здароўе, небінарнасць. Анастасія з мужам Аляксеем пакінула Беларусь праз палітычныя рэпрэсіі. Штодня яны сутыкаюцца з цяжкасцямі эміграцыі, але, нягледзячы ні на што, захоўваюць сваё каханне і сваю вялікую мару. А фільммэйкер Максім Буйніцкі фіксуе гэты цярністы шлях.

«Мяцеліца», 2023, Беларусь

Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе

22/11/23 — анлайн з 00.00 да 23.59 (даступны ў любым пункце свету)

«Мяцеліца» — гэта 3 хвіліны медытатыўнай паэтычнай анімацыі, якая злучае ў сабе быццам усе адценні белага. Карціна створаная паводле твора «Мяцеліца» Канстанцыi Буйло. «І куды я загублена еду, без пуці, без напрамку, без следу?!» — адлюстроўвае ў сваёй анімацыі словы беларускай паэткі рэжысёрка Лізавета Багатка.

«Беларусь. OST», 2022, Беларусь

Фільм паказваецца па-за конкурсам

25/11/23 — анлайн з 00.00 да 23.59 (даступны ў любым пункце свету)

Фільм Янкі Банкоўскага змяшчае гукавыя дарожкі з аматарскіх відэа, знятых падчас пратэстаў 2020 года: гукі збіцця, вячэра на кухні са стральбой за акном, цяжкае дыханне тых, хто ўцякае, усхліпы чалавека, які здымае з балкона. Візуальны шэраг фільма — запіс з камеры відэаназірання ў Мінску. На экране нічога не адбываецца, проста плошча і людзі, але гукі, якія чуваць, сведчаць, што іх жыццё ўжо зусім не нармальнае. Гэты від з камеры відэаназірання выглядае амаль як від з камеры турмы — той жа ракурс, тыя ж шэрыя колеры, тая ж фактура і тыя ж фігуры ўнізе.

«Патрыятычнае практыкаванне», 2023, Польшча

Фільм удзельнічае ў Беларускім конкурсе, але будзе даступны для прагляду толькі журы. Прэм’ера фільма адбудзецца ў снежні (актуальная інфармацыя з’явіцца на канале «Белсат»).

«Патрыятычнае практыкаванне» — адзін з чатырох эпізодаў серыяла «Працэсы» рэжысёра Андрэя Кашперскага. У гэтым эпізодзе інтрыгуючая завязка: малодшыя школьнікі атрымліваюць залаты квіток на экскурсію ў чароўны будынак КДБ. Як тлумачаць стваральнікі серыяла, у першым сезоне, які з’явіцца на канале «Белсат» у снежні, яны паспрабавалі «зайсці на тэрыторыю зла» і паказаць тое, што адбывалася (і адбываецца) з Беларуссю пасля 2020 года «вачыма антыгерояў» — амапаўца, супрацоўніка КДБ, чыноўніка і «ябацькі».


Фільмы Беларускага конкурсу «Паўночнага ззяння» можна будзе часткова паглядзець анлайн згодна з раскладам ці пабачыць афлайн ў кінатэатрах у Вільнюсе і Таліне. Уся анлайнline-праграма будзе даступная бясплатна па папярэдняй рэгістрацыі (калі вы раней не рэгістраваліся на платформе кінафестывалю).

Калі вам падабаецца дзейнасць «Паўночнага ззяння», падтрымайце кінафэст данатам. Сачыць за навінамі фэсту можна ў сацыяльных сетках праекта FB, Instagram, Telegram.

Арганізатар: кінакампанія Volia Films.

Генеральныя партнёры: Амбасада Нарвегіі ў Літве, LTAID — Lithuania development cooperation, CPVA — Central Project Management Agency, Дацкі інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, Creative Europe MEDIA DESK, ESTDEV.

Пры падтрымцы: PÖFF — Tallinn Black Nights Film Festival, Дацкі інстытут Кіно, Эстонскі Інстытут Кіно, Ісландскі Цэнтр Кіно, Нацыянальны Кінацэнтр Латвіі, Літоўскі Цэнтр Кіно, Фінскі Фонд Кіно, Нарвежскі Інстытут Кіно, тэлеканал «Настоящее время», Шведскі Інстытут Кіно, Skalvija, Docudays UA, HER Docs, Беларуская незалежная кінаакадэмія, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, CreateCulture Group, EU NEIGHBOURS.

Генеральны інфармацыйны партнёр: «Люстэрка».

Інфармацыйныя партнёры: 34mag.net, KYKY, cineuropa.org, citydog.io, «Будзьма беларусамі», «Наша Ніва».