Citydog.io схадзіў на тры самыя папулярныя фуд-пляцоўкі Мінска — «Пясочніцу», «Лучшую улицу» і «Лідбір Двор» — і параўнаў, колькі там каштуюць сэты з бургерамі і хот-догамі. Журналісты пастараліся абысці ўсе закавулкі і ўважліва вывучыць прапановы, каб нічога не прапусціць. Вось што атрымалася.
«Пясочніца»: сэты ў трох пунктах
Як і ў той раз, пачынаем свой агляд з гэтай пляцоўкі. І тут мы знайшлі адразу тры пункты, дзе можна пакаштаваць сэты. Самы танны абыдзецца ў 11,90 руб., самый дарагі — у 18 руб. Але давайце падрабязней.
«Шалёны кныр»
«Шалёны сэт» у памеры L — гэта кілбаска з агню, бульба фры, капуста, кетчуп і гарчыца. За яго выходзіць 12 руб. (300 г). І тут жа ёсць «Шалёны сэт» у памеры ХL: усё тое ж самае, але з дзвюма кілбаскамі. Яго кошт — 18 руб. за 400 г.
Burger Bro
-
Сэт 1: бургер (с курынай катлетай), бульба фры і кетчуп — 14 руб. за 450 г (калі ў вас ёсць картка «Альфа-банка», то сэт абыдзецца ў 12 руб.).
-
Сэт 2: бургер (катлета з ялавічыны), бульба фры і кетчуп — 14 руб. за 400 г (альбо 12 руб. з карткай «Альфа-банка»).
-
Сэт 3: бургер (з катлетай з ялавічыны) і напітак на выбар (0,5 л) — 11,90 руб. за 270 г.
Salty Dog
-
Сэт з «Гавайскім» хот-догам (ананас, хрусткая чырвоная цыбуля, вострыя халапеньё, соусы сальса и барбекю) и класічным хот-догам (марынаваныя агуркі, карамелізаваная цыбуля, кетчуп і гарчыца) — 14 руб. за 425 г (альбо 12 руб. з карткай).
-
Сэт «Арызонскі» хот-дог і напітак на выбар (0,5 л) — 11,90 руб. за 190 г.

«Лучшая улица»: чым можна перакусіць каля парка Чалюскінцаў
На гэтай пляцоўцы больш любяць сэты з хот-догамі. Ёсць шмат цікавых варыянтаў, давайце глядзець.
Bulba Frites
-
Бульба па-бельгійску + класічны хот-дог (кілбаска з індыка, кетчуп і гарчыца) — 19 руб. за 390 г.
-
Бульба па-бельгійску + мексіканскі хот-дог (кілбаска з індыка, салёны агурок, халапеньё, соус сальса) — 21 руб. за 410 г.
-
Бульба па-бельгійску + амерыканскі хот-дог (кілбаска з індыка, салёны агурок, цёрты сыр, кетчуп і гарчыца) — 22 руб. за 420 г.
-
Бульба па-бельгійску + дацкі хот-дог (кілбаска з індыка, салёны агурок, пасыпка з цыбулі, кетчуп і гарчыца) — 22 руб. за 430 г.
-
Бульба па-бельгійску + хот-чыкен (кавалкі курыцы BBQ, салёны агурок, пасыпка з цыбулі, соус сальса) — 21 руб. за 430 г.
-
Бульба па-бельгійску + тэхаскі хот-дог (BBQ, салёны агурок, пасыпка з цыбулі, соус барбекю) — 22 руб. за 430 г.
«Шалёны кныр»
«Шалёны сэт» у памеры L (кілбаска з агню, бульба фры, капуста, кетчуп і гарчыца) — 12 руб. (300 г) і «Шалёны сэт» у памеры ХL (з дзвюма кілбаскамі) — 18 руб. за 400 г.
Але калі вы на баку бургераў, то тут і для вас ёсць комба: «Шалёны бургер» (з мармуровай ялавічынай) і фры. Каштуе 25 руб. за 550 г.
«Лідбір Двор»: комба хот-дог + халодныя напіткі
Тут на сэты выбар не такі вялікі, як на папярэдніх пляцоўках, але ў адным месцы мы знайшлі менавіта тое, што шукалі: у пункце «На віна!» сэт з хот-догам і «Лідскім» каштуе 10 руб., а сэт з хот-догам і чырвонай сангрыяй — 15 руб.