Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  2. «Не думаю, что кто-то понесется кого-то спасать». Как сами американцы относятся к позиции Трампа по Украине — спросили беларусов в США
  3. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  4. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  5. Генассамблея ООН приняла резолюцию к годовщине полномасштабного вторжения РФ в Украину. Беларусь и США проголосовали против
  6. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  7. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  8. ISW о предложении представителя Трампа взять за основу в переговорах стамбульские протоколы: Это фактически полная капитуляция Украины
  9. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  10. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  11. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  12. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  13. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  14. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
Читать по-русски


17-гадовая беларуска Вікторыя Нікалаева ў канцы кастрычніка стала абсалютнай чэмпіёнкай на сусветным першынстве па шашках у Грузіі, выйграўшы адразу ў трох катэгорыях. Такога ў сусветнай гісторыі шашак яшчэ не было. Пра сваю перамогу, трэніроўкі і мянушку «Небяспечная Віка» дзяўчына распавяла газеце «Звязда».

Виктория Николаева. Фото: "Звязда"
Вікторыя Нікалаева. Фота: "Звязда"

Бацькі адвялі Вікторыю на шашкі ў пяць гадоў, а ў 14 яна ўжо пачала выступаць на дарослых першынствах. На чэмпіянаце ў Эстоніі ў мінулым годзе яна здолела заняць другое месца ў імгненнай праграме, а ў цяперашнім — выйграць адразу ў трох катэгорыях: хуткай, імгненнай і класічнай.

У фінале Віка адолела чэмпіёнку Расіі Ніку Леапольдаву. Прызнаецца, што на першае месца нават не разлічвала: спадзявалася патрапіць хіба што ў прызёры.

Перад чэмпіянатам свету дзяўчына кожны дзень трэніравалася ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі, у нядзелю займалася дома самастойна.

— Падрыхтоўка ў асноўным такая ж, як і да іншых спаборніцтваў: спачатку я рашала камбінацыі, потым — пазіцыі, пасля — трэніровачныя партыі. І тэорыі даводзілася аддаваць увагу, — распавяла Вікторыя, якая да таго ж вучыцца ў 11-м класе гімназіі.

Пераможцы чэмпіянату Беларусі едуць на чэмпіятат свету за кошт федэрацыі. На чэмпіянаце свету ў Грузіі быў свой прызавы фонд — 30 тысяч долараў, які дзяліўся на шэсць турніраў (тры сярод жанчын і тры сярод мужчын). Грашовае ўзнагароджанне атрымалі ўсе пераможцы, у тым ліку беларуска.

А мянушку «Небяспечная Віка» яна атрымала яшчэ ў 11 гадоў — на этапе Кубка свету ў Санкт-Пецярбургу ў 2016 годзе:

— Там я добра згуляла ў імгненнай праграме і сярод жанчын таксама заняла першае месца. З дарослымі сапернікамі было складана гуляць, але ў мяне была адна перавага: амаль ніхто мяне не ведаў. Усе лічылі мяне маленькай дзяўчынкай і разлічвалі, што партыя са мной будзе лёгкай прагулкай. А я змагла выйграць.