Удзень 17 чэрвеня мужчына з бел-чырвона-белым сцягам ускараскаўся на вышку мабільнага аператара ў Вільнюсе. Так ён выказаў свой пратэст супраць дзеянняў Дэпартамента міграцыі Літвы, паведамляе LRT.
Экстранныя службы, якія прыбылі на месца, угаварылі мужчыну спусціцца ўніз. Там ён расказаў журналісту TV3.lt, што яго завуць Ягор Міхалькевіч. Яму 38 гадоў. У Літве ён знаходзіцца са жніўня 2020 года і з’яўляецца «просьбітам прытулку». За чатыры гады знаходжання ў краіне гэтага статусу ён так і не атрымаў.
— Я ўдзельнічаў у выбарах (у Беларусі. — Заўв. рэд.) быў валанцёрам штаба Віктара Бабарыкі, дапамагаў у выбарчай праграме Святланы Ціханоўскай. За маю дзейнасць мяне саджалі ў ІЧУ. Сяне пераследвалі ў Беларусі, таму мне давялося з’ехаць. Са жніўня 2020 года мне адмаўляюць [у прытулку ў Літве], я суджуся. Суд становіцца на мой бок, мне потым зноў адмаўляюць [у прытулку]. Замкнёнае кола. Чатыры гады я жыву ў статусе просьбіта прытулку, — расказаў беларус, падкрэсліўшы, што праз гэта не можа знайсці афіцыйную працу.
Ён таксама адзначыў, што мэтай яго пратэсту было атрыманне дакументаў, з якімі ён мог бы «спакойна жыць і працаваць» у Літве.