Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  2. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  3. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
  4. Время дешевого доллара еще не прошло? Сколько будет падать курс: прогноз по валютам
  5. Ровно три года Россия пытается захватить Украину. Вспоминаем семь важнейших событий, повлиявших на ход этой войны
  6. Нацбанк принял решение, которое не порадует тех, кто собирается взять кредит на покупку недвижимости
  7. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  8. Беларусы жаловались, что не могут сдать старые доллары. В соседней стране признали, что банкам они не нужны
  9. «Его продукция была обнаружена на поле боя». Под санкции ЕС попало госпредприятие, которое недавно посещал Лукашенко
  10. «Они никуда не денутся, понимаете?» Третья годовщина «полномасштабки» — взгляд на «мир» с Россией и политику Трампа командира на фронте
  11. «Путин боится своих ветеранов»: эксперты рассказали, почему Кремль не пойдет на полную демобилизацию даже в случае заключения мира
  12. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Больш за 90 чалавек пацярпелі падчас сутыкнення двух трамваяў у расійскім Кемераве. Падрабязнасці аварыі паведамілі ў ГУУС Кемераўскай вобласці.

Сутыкненне адбылося каля 7.30 паводле мясцовага часу. На апублікаваных у інтэрнэце відэа можна заўважыць, як трамвай на вялікай хуткасці ўваходзіць у паварот, а з вагона на дарогу вылятаюць людзі.

«Па гэтым факце ў следчым упраўленні СК Расіі па Кемераўскай вобласці — Кузбасе неадкладна распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 238 КК РФ (Аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця або здароўя спажыўцоў)», — гаворыцца ў рэлізе СК.

Як паведамляюць расійскія СМІ, паводле папярэдняй версіі, у аднаго з трамваяў адмовілі тармазы.

Последствия столкновения двух трамваев. 6 июня 2024 года, Россия. Скриншот видео
Наступствы сутыкнення двух трамваяў. Чырвоным вылучаная старая эмблема «Белкамунмаша» 6 чэрвеня 2024 года, Расія. Скрыншот відэа

Як перадае РІА «Новости», у аварыі пацярпела больш за 100 чалавек. Сярод іх сямёра дзяцей.

«На жаль, нягледзячы на ўсе намаганні дактароў, памёр адзін з пацярпелых у аварыі на Логавай шашы. < … > Стан астатніх шпіталізаваных асцярог у дактароў не выклікае», — паведаміў кіраўнік горада Кемерава Дзмітрый Анісімаў.

Последствия столкновения двух трамваев. 6 июня 2024 года, Россия. Скриншот видео
Наступствы сутыкнення двух трамваяў. 6 чэрвеня 2024 года, Расія. Скрыншот відэа

На апублікаваных паліцыяй здымках відаць старая эмблема «Белкамунмаша» на адным з пашкоджаных вагонаў. У 2011 годзе ў мэрыі Кемерава паведамлялі, што ААТ «Кемераўская электратранспартная кампанія» пачало збіраць беларускія трамваі. Паведамлялася, што мінскі завод пастаўляе толькі кузавы, а цягавыя вазкі «былі капітальна адрамантаваныя ў дэпо Кемераўскай электратранспартнай кампаніі».

«Унікальнасць гэтага трамвая заключаецца ў тым, што дзякуючы кемераўскай зборцы ўдалося зэканоміць 3 млн расійскіх рублёў», — адзначалі ў мэрыі Кемерава.

Адзін з пасажыраў злашчаснага рэйса расказаў SHOT пра жах, які яны перажылі. Паводле яго, запханы трамвай пачаў набіраць хуткасць і, не скідваючы яе, павярнуў. Вырвала ўваходныя дзверы, людзі пачалі вылятаць з салона.

Пасля гэтага трамвай на поўным ходзе імчаў яшчэ каля 15 хвілін. Увесь гэты час «людзі ў салоне маліліся і спрабавалі звязацца з роднымі, разумеючы, што могуць сёння проста не вярнуцца дадому». Пацярпелі ў асноўным тыя, хто трымаўся за поручні і абапёрся на дзверы. Яны пачалі падаць.

За рулём трамвая была 23-гадовая жанчына, якая працавала машыністкай менш за год. Яе мама ў гутарцы з SHOT заявіла, што некаторыя ўжо спрабуюць абвінаваціць у тым, што здарылася, яе дачку, але яна ўпэўненая: прычына ў жахлівым стане трамваяў у Кемераве.