У Гарадку работнікі МНС выратавалі 11-гадовага хлопчыка, які праваліўся пад лёд, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Здарэнне адбылося 19 сакавіка. Ратавальнікам патэлефанавалі падлеткі, якія сталі выпадковымі відавочцамі таго, што адбываецца. Яны расказалі, што хлопчык хадзіў па вадаёме, пакрытым рэшткамі лёду, і раптам праваліўся.
Работнік МНС з дапамогай выратавальнай дошкі дабраўся да дзіцяці і даставіў яго на бераг. Хлопчыка для дэталёвага медыцынскага агляду шпіталізавалі.