Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сталі вядомыя імёны ўсіх патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі
  2. Умер академик Владимир Гниломедов
  3. Новая тактика и «специальный подход». Узнали, к кому и по каким основаниям приходили силовики во время недавних рейдов
  4. В ISW рассказали, как Россия вмешивалась в выборы в Молдове, пытаясь обеспечить преимущество прокремлевскому кандидату Стояногло
  5. Эксперт заметила, что одна из стран ЕС стала охотнее выдавать визы беларусам. Что за государство и какие сроки?
  6. Одно из крупнейших американских СМИ: Украина испытывает нехватку войск — их может хватить максимум на год
  7. В РТБД, где недавно уволили актеров, новая премьера. А что со старыми спектаклями — узнали об этом
  8. «Как говорится: „Совпадение? Не думаю“». Почему в Беларуси в определенные часы наблюдаются проблемы с интернетом — спросили эксперта
  9. Аб'ёмы таргоў усё ніжэйшыя, а курс павышаецца: чаго чакаць ад даляра ў пачатку лістапада. Прагноз па валютах
  10. «Надеюсь, Баста просто испугался последствий». Большое интервью с Влади из «Касты»
  11. В СМИ попал проект мирного договора, который Киев и Москва обсуждали в начале войны: он раскрывает планы Путина на устройство Украины
  12. Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне новых кіраўнікоў у «Белнафтахім» і на «Беларуськалій»
  13. «Он ест ее! Он ест ее!» Как кровавая трагедия с милым «питомцем» однажды повергла в ужас жителей тихого городка и отразилась в кино
  14. У Гродне 21-гадовага курсанта МУС асудзілі на 15 гадоў калоніі
  15. Дуров рассказал о нововведениях в Telegram. Вот о чем речь
Читать по-русски


/

Падчас рэйду 31 кастрычніка — 1 лістапада сілавікі праводзілі затрыманні і ператрусы ў межах крымінальнай справы па артыкуле 357 КК (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива zerkalo.io
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота з архіва «Люстэрка»

У рэйдах удзельнічалі супрацоўнікі КДБ. Частка затрыманых дагэтуль за кратамі. Некаторых выпусцілі на волю ў якасці сведак па крымінальнай справе.

«Вядома, што некаторым затрыманым задавалі пытанні адносна дваровых чатаў, якія былі асабліва папулярнымі ў паслявыбарчы час», — піша «Вясна».

Нагадаем, 31 кастрычніка паведамлялася пра масавыя праверкі і затрыманні ў Смаргоні і Ваўкавыску. Гаварылася таксама пра выпадкі ў Мінску, Гомелі, Маладзечне, Навагрудку і Магілёве. 1 лістапада стала вядома, што на заводзе ў Хойніках затрымалі каля 20 чалавек, але на прадпрыемстве заявілі, што ў іх «усё спакойна».

Артыкул 357 КК

1. Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, — караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да дванаццаці гадоў са штрафам або без штрафу.

2. Захоп ці ўтрыманне дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам — караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дзесяці да пятнаццаці гадоў са штрафам або без штрафу.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткай другой гэтага артыкула, якія прывялі да гібелі людзей альбо спалучаныя з забойствам, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў са штрафам або без штрафу, або пажыццёвым пазбаўленнем волі, або смяротным пакараннем.