Урад уводзіць змяненні ў нашумелую пастанову па цэнах
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Урад абвясціў, што падпісаны дакумент, які ўносіць змяненне ў нашумелую 713-ю пастанову па цэнах. Як удакладняе Саўмін, ёю будзе адкарэктаваная сістэма рэгулявання цэн.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Змяненні закрануць як вытворцаў, так і суб’ектаў гандлю, — паведамляе ўрад. — Ключавая мэта змяненняў — павышэнне фінансавай устойлівасці айчынных вытворцаў, ліквідацыя адміністрацыйных бар’ераў узгаднення цэн».

Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.

Нагадаем, раней, 18 сакавіка, кіраўнік Саўміна Аляксандр Турчын пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі заявіў, што ўрад збіраецца да 1 красавіка падрыхтаваць карэктаванні што да дзяржрэгулявання цэн. Пры гэтым прэм’ер прызнаў, што праз рэгуляванне цэн узніклі «пэўныя дысбалансы». Хоць крыху раней у гэтым месяцы чыноўнікі заяўлялі адваротнае. Нагадаем, раней эксперты адзначалі, што кантроль цэн дзяржавай пагражае адкладзеным скачком інфляцыі, праз яго таксама ёсць праблемы ў бізнесу.