Курс даляра працягвае біць гістарычныя рэкорды на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, апошнім разам — 19 лістапада. На гэтым фоне ў большасці банкаў прадаюць гэтую валюту ад 3,4 рубля і вышэй. Тым часам раніцай 20 лістапада стала яшчэ больш абменнікаў, у якіх курс даляра наблізіўся да гэтай псіхалагічнай мяжы. А сёння на таргах амерыканская валюта працягвае даражэць.
Даляр на старце таргоў 20 лістапада падаражэў на 0,06% — да 3,3956 рубля (звесткі на на 10.33). Еўра патаннеў на 0,02% — да 3,5804 рубля. Расійскі рубель знізіўся на 0,03% — 3,3951 рубля. Таргі працягваюцца.
Найвышэйшы курс продажу банкамі даляра — 3,423 рубля («Сбер Банк»), а найніжэйшы — 3,397 рубля («Банк РРБ», «БНБ-Банк», «БСБ Банк» і «Статусбанк»). Амерыканскую валюту ніжэй за 3,4 рубля таксама можна купіць у «Альфа-Банку» і «Банку Рашэнне» (3,399 рубля).
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валют могуць адрознівацца.
Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў «Банк Рашэнне», «Неа Банк Азія» — 3,395 рубля.
Самы высокі курс продажу банкамі еўра — 3,64 рубля («Банк БелВЭБ»), а самы нізкі — у «БСБ Банку», «Прыёрбанку» (3,587 рубля).
Еўра выгадней за ўсё здаваць у «Статусбанк» — 3,585 рубля.
Курс куплі банкамі расійскага рубля найвышэйшы ў «Белаграпрамбанку» — 3,385 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Самы высокі курс продажу банкамі расійскага рубля — 3,43 рубля за 100 расійскіх рублёў («Банк БелВЭБ»), а самы нізкі — 3,388 рубля («БСБ Банк»).
Чытайце таксама
Распечатано с портала ZERKALO.IO