Канапацкая расказала, што зарабіла больш за мільён даляраў за сваё жыццё
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Ганна Канапацкая заявіла, што за гады вядзення бізнесу зарабіла больш за мільён даляраў, інвеставала ў нерухомасць і адукацыю дзяцей, якія вучыліся за мяжой, і цяпер заручылася падтрымкай сям'і ў сваёй прэзідэнцкай кампаніі. Пра гэта прэтэндэнтка ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта расказала ў інтэрв'ю выданню «Точка».

Анна Канопацкая, 2020 год. Фото: Facebook / Анна Канопацкая 
Ганна Канапацкая, 2020 год. Фота: Facebook / Анна Канопацкая

«За 25 гадоў заняткаў уласным бізнесам, вядома, я зарабіла, можа, нават больш за мільён даляраў. Нешта інвеставала ў нерухомасць, нешта заставалася на жыццё, вельмі шмат было ўкладзена ў будучыню, адукацыю дзяцей», — падлічвае Ганна.

Пры гэтым яна не можа дакладна сказаць, мільянерка яна ці не.

«У мяне добры аўтамабіль, жылая і камерцыйная нерухомасць, удзел у акцыянерных таварыствах», — пералічыла Канапацкая.

Яна таксама расказала, што частку сродкаў уклала ў крыптавалюту, таму яе радуе рост курсу біткоіна.

Ганна Канапацкая таксама трохі расказала пра асабістае жыццё.

Яе старэйшы сын вярнуўся ў Беларусь пасля навучання ў Германіі, дачка выбрала ўніверсітэт у Аўстрыі — цяпер там. Абодва дзіцяці — ад першага шлюбу. З былым мужам адносіны добрыя. Канапацкая кажа, што ўся яго сям’я ўжо паставіла подпісы ў падтрымку яе вылучэння.

Цяпер Канапацкая з іншым мужчынам: «Абсалютна апалітычны чалавек. Бізнесовец, але не айцішнік, як цяпер модна. Займаецца тэхналагічным бізнесам».