Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Чэхіі з нацыянальным святам — Днём узнікнення незалежнай чэхаславацкай дзяржавы, які адзначаецца 28 кастрычніка, паведамляе прэс-служба палітыка.

Паводле версіі Лукашэнкі, «гісторыя канструктыўнага супрацоўніцтва"п аміж Беларуссю і Чэхіяй «налічвае многія дзесяцігоддзі».
«Яго адметнай каштоўнасцю заўсёды заставаліся кантакты паміж людзьмі самых розных прафесій, узросту, веравызнання і сацыяльнага статусу», — гаворыцца ў віншаванні.
Ёсць і там і пасаж пра тое, што «штучныя бар’еры, створаныя цяперашнімі заходнімі палітыкамі пад лозунгамі дэмакратызацыі і абароны нацыянальных інтарэсаў, не маюць нічога агульнага з рэальнымі надзённымі клопатамі насельніцтва».
«За апошні час вы маглі ў гэтым шмат разоў пераканацца», — дадаў Лукашэнка.
У той жа час, паводле яго, «беларусы ніколі не стваралі пагрозы для каго б там ні было», а галоўнай мэтай для нас «заўсёды было захаванне міру і згоды ў агульным еўрапейскім доме». Аднак гэтага можна дасягнуць «толькі без дыктату, ультыматумаў і нелегальных абмежаванняў, прызнаючы права кожнай нацыі на самавызначэнне і выбар свайго шляху развіцця», лічыць ён.
«Веру, у хуткім часе мы зможам аб’яднацца і вярнуцца да нармальнай працы, рэалізаваць канкрэтныя праекты ў эканамічнай і гуманітарнай галінах», — заявіў Лукашэнка, пажадаў «чэхам згоды, шчасця і росквіту» і запрасіў у Беларусь.
Адзначым, віншаванні «народу», а не лідарам Лукашэнка звычайна дасылае ў «недружалюбныя» краіны. Такія тэлеграмы, напрыклад, раней атрымлівалі «народы» Даніі, Славеніі, Францыі, ЗША, Украіны і іншых краін. А вось лідарам Расіі, Шры-Ланкі, Ірана, Сербіі, Егіпта, Сінгапура, Індыі, Мексікі дасылаліся «іменныя віншаванні».
Чытайце таксама