Полк Каліноўскага ў Беларусі прызналі «тэрарыстычнай арганізацыяй»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Вярхоўны суд Беларусі прызнаў полк Каліноўскага, які ваюе ва Украіне, разам са структурамі, што ў яго ўваходзяць, «тэрарыстычнай арганізацыяй», паведамілі ў Генпракуратуры.

Бойцы полка Калиновского на войне в Украине, 2022 год. Фото: t.me/belwarriors
Байцы палка Каліноўскага на вайне ва Украіне, 2022 год. Фота: t.me/belwarriors

Вярхоўны суд прызнаў полк Каліноўскага са структурамі, што ў яго ўваходзяць, «тэрарыстычнай арганізацыяй» па заяве генеральнага пракурора Андрэя Шведа.

У пракуратуры заявілі, што атрымалі доказы «датычнасці па-экстрэмісцку настроеных грамадзян, якія ўваходзяць у склад дадзенага фарміравання, да арганізацыі, планавання, падрыхтоўкі і здзяйснення актаў тэрарызму на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

Сцвярджаецца, што ўдзельнікі палка Каліноўскага «ажыццяўлялі вярбоўку, узбраенне, навучанне і выкарыстанне тэрарыстаў, а таксама фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці».

«У выніку на тэрыторыі краіны ўчыненыя акты тэрарызму і іншыя злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці», — паведамілі ў пракуратуры, дадаўшы, што шэраг такіх «злачынстваў» перадухілілі беларускія сілавікі.

Там прыгразілі, што «любы ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі альбо спрыянне яе дзейнасці пацягне наступленне крымінальнай адказнасці».

«Пастаноўлена прызнаць нефармальную арганізацыю «Полк імя Кастуся Каліноўскага» з яго структурнымі падраздзяленнямі «батальён «Волат», «батальён «Літвін», «батальён «Western», «БПЛА імя Мікіты Крыўцова», «атрад «АТАМ», «Танга-Рамэа», «Мабілізацыйны цэнтр фонду «Беларускі Дом у Варшаве», «рух «Каліноўцы» тэрарыстычнай і забараніць яе дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Рашэнне суда ўступае ў законную сілу неадкладна пасля яго абвяшчэння, апеляцыйнаму абскарджанню і апратэставанню не падлягае», — паведамілі ў Вярхоўным судзе.

Раней полк Каліноўскага ўжо быў прызнаны ў Беларусі «экстрэмісцкім фарміраваннем», па факце яго стварэння распачатая крымінальная справа.

Нагадаем, з прапановай прызнаць яго «тэрарыстычнай арганізацыяй» у нагляднае ведамства звярнуўся Камітэт дзяржбяспекі.