Аўстрыйцы ўсё ж прадалі «Прыёрбанк». Новы ўласнік — з дружалюбнай Мінску краіны
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Аўстрыйская кампанія Raiffeisen Bank International (RBI) прадае акцыі «Прыёрбанка» інвестару з ААЭ. Пра гэта паведамляецца на сайце яе беларускай «дачкі».

Здание "Приорбанка". Фото: reform.by
Будынак «Прыёрбанка». Фота: reform.by

Як паведамляецца, «Прыёрбанк» набыла кампанія SOVEN 1 Holding Limited. «У выніку транзакцыі 87,74% акцый „Прыёрбанка“ пяройдзе SOVEN1. Як частка гэтага пагаднення SOVEN 1 і Raiffeisen Bank International падпісалі дамову куплі-продажу акцый і будуць працаваць разам з „Прыёрбанкам“ над тым, каб дасягнуць поўнага завяршэння ўгоды ў 4-м квартале 2024 года», — паведамляецца на сайце «Прыёрбанка».

Таксама ўдакладняецца, што «паралельна „Прыёрбанк“ працягне абслугоўваць кліентаў у адпаведнасці са сваімі аперацыйнымі і стратэгічнымі банкаўскімі патрабаваннямі».

«Як новы ўласнік SOVEN 1 забяспечыць бясшвоўны пераход для кліентаў „Прыёрбанка“ і дасць магчымасць далей карыстацца звыклымі банкаўскімі сэрвісамі цягам усяго працэсу», — удакладняецца на сайце «Прыёрбанка».

Старшыня праўлення SOVEN1 Сухаіл Альётайба заявіў:

«Я рады абвясціць пра набыццё „Прыёрбанка“ — банка з моцнымі пазіцыямі на беларускім рынку, выключным кіраўніцтвам, адданымі супрацоўнікамі і арыентацыяй на сваіх кліентаў. „Прыёрбанк“ дэманструе высокія вынікі, і я і мая каманда спадзяёмся дапамагчы банку і яго кіраўніцтву ў дасягненні яшчэ большых поспехаў у будучыні. У адпаведнасці са стратэгіяй SOVEN 1,» Прыёрбанк" захавае магчымасць пашыраць сваю прысутнасць у Беларусі і за яе межамі".

У «Прыёрбарнку» зрабілі заяву пра змену ўласніка.

«Сёння Raiffeisen Bank International падпісаў пагадненне з інвестарам з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў пра выхад са складу бенефіцыярных уласнікаў „Прыёрбанка“, — паведамляе фінустанова. — Такі крок — гэта рашэнне акцыянера, якое адпавядае мэтам і стратэгіі банкаўскай групы Raiffeisen Bank International у цяперашніх рэаліях».

У фінустанове заяўляюць, што «змена ўласніка ніяк не адаб’ецца на дзейнасці „Прыёрбанка“ і яго ўзаемадзеянні з кліентамі і акцыянерамі».