Жыхарка Лос-Анджэлеса некалькі тыдняў чула дзіўныя гукі з падвала свайго дома. Спачатку яна вырашыла, што туды нейкім чынам трапляюць жывёлы, але выявілася, што ў падполе пасяліўся голы мужчына і не хацеў адходзіць, паведамляе Oddity Central.

Некалькі тыдняў 93-гадовая амерыканка, а потым і яе сям’я чулі дзіўныя гукі з падвала. Звычайна шум раздаваўся па начах, і гаспадары лічылі, што гэта прабраліся ўсярэдзіну сабакі ці дзікія жывёлы. Але неяк гукі зрабіліся асабліва гучнымі — здавалася, нехта стукае проста па месцы, над якім хадзілі людзі.
Жыхары западозрылі нядобрае і выклікалі паліцыю. Тыя знайшлі ў падвале голага мужчыну, які, відаць, жыў там ужо даволі даўно.
Выкурыць няпрошанага госця аказалася няпроста. Спачатку яго ўгаворвалі, потым запалохвалі паліцэйскімі сабакамі, але выбавіць мужчыну так і не ўдалося. Урэшце ў ход пайшоў слезацечны газ — толькі пасля некалькіх газавых атак чужаніца выбраўся вонкі.
Голага мужчыну ідэнтыфікавалі як 27-гадовага Ісака Бетанкура. Мяркуючы з усяго, ён жыў пад домам амерыканкі апошнія шэсць месяцаў, хоць падвал у яе зусім невысокі — да столі ўсяго 60 сантыметраў. Цяпер сям’я плануе заблакаваць доступ да яго.
«Гэта дзіўнае здарэнне, але, відаць, не такая ўжо рэдкасць: ведаеце, у наш час людзі шукаюць прытулку», — пракаментаваў зяць гаспадыні дому.