Яхта з больш чым трыццаццю турыстамі затанула ў панядзелак раніцай у Чырвоным моры ля ўзбярэжжа егіпецкага Марса-Алама, паведамляе выданне Al-Youm as-Sabia.

Паведамленне пра затапленне турыстычнай яхты Sea Story на поўнач ад Марса-Алама паступіла ў 5.30 раніцы (6.30 паводле мінскага часу). На судне быў 31 турыст — грамадзяне розных краін (іх грамадзянства не ўдакладняецца) і 14 чальцоў экіпажа.
Вядома, што яхта выйшла ў мора 24 лістапада і мусіла прычаліць да Хургады праз пяць дзён. Раніцай у панядзелак, 25 лістапада, яна падала сігнал бедства. Прычыны крушэння высвятляюцца.
Паведамляецца пра выжылых падчас караблекрушэння, пошукавыя мерапрыемствы працягваюцца.